top of page
3.jpg

РОД  ВЕРАШЧАКАЎ

У  другой  палове  XVIII ст. маёнтак  Туганавічы  складаўся  з  дзвюх   частак. Адной  з   іх  валодалі  Вішнеўскія, а  дугой - Верашчакі. Вішнеўскім  належалі  сёлы Туганавічы, Падгайная, Пруды  і  частка  Рудашоў, а Верашчакам – Туганавічы, Карчова, Стрэльнікі,Трацэвічы  і  большая  частка  Рудашоў.
У 1778г. Вішнеўскія прадаюць сваю часку маёнтка маршалку  наваградскаму Антону Верашчака, сыну Францішка. З гэтага часу  Верашчакі, злучыўшы Туганавічы ў  адно  цэлае  ўладанне, сталі яго адзінымі  гаспадарамі. Паводле  некаторых  звестак, у  другой палове  80-ых гг. XVIII ст. Туганавічы  наведаў  генерал, будучы  начальнік  паўстання  1794 г. Тадэвуш Касцюшка, які  прыходзіўся  далёкім  сваяком  Верашчакаў.
Удругой палове XVIII ст. на  тэрыторыі  маёнтка  дзейнічалі  два  млыны: адзін  на  ставе  ў  сяле  Рудашы, а  другі – на  рэчцы  Сэрвач  непадалёку  ад  двара. У 1775 г. у  Туганавічах  існавалі  тры карчмы:у  канцы  сяла  Падгайная  на  цырынскім  гасцінцы, у  сяле  Карчова  і  каля  дворнага млына.
Напрыканцы XVIII ст. межы  Туганавіцкага  маёнтка  павялічваюцца  за  кошт  далучаных  да  яго  Антонам  Верашчакай  сяла  Гарбатовічы і  фальварка  Плужыны  з  аднаіменным  сялом. 
У  самім  двары  акрамя  сям'і  яго  гаспадара  Антона  Верашчакі  жылі 24 чалавекі. Тут  служылі  шляхціцы Ян Кулакоўскі, Антон  Грэгаровіч  з  жонкай  Элеанорай, аканом Міхал Рыхтэрзжонкай  Багумілай,сынамі  Янам, Юзафам, дачкой  Кацярынай, плужынскі  аканом  Францішак  Кравец, пані  Катарына  Тэраевічава, «вольныя  людзі» Міхал  Ляшчынскі, Антон  Астроўскі, «пакаёвыя  дзеўкі» Настуся, Крыся, Зося, кухцік Якуб Гута, пастушкі  Яська  і  яго  брат  Сымон, а таксама  дваровыя  слугі Каятан  Календа  з  жонкой  Настасяй, братамі  Францішкам  і Якубам, Дзімітры Селіман  і  « Фёдараваяўдава».
Дарога  ў  двор  ішла  з  боку  млына. Пры  ўездзе размяшчалася  подвойная  брама. Вакол  сядзібы  быў  уведзены  паркан  з  дылаў. На  дзядзінцы  знаходзіліся дом  упраўляючага  з  “белай  ізбой”, тынкаванай  глінай, кафлянаю  печчу  з  комінам, спіжаранькай  і  прыбудаванай  да  будынка “каморай”  для  хатняй  птушкі. Побач  стаялі  новыя  сырніца, стайня  з  вазоўняй, двухпавярховы  спіхлер  з  двума  свірнамі, два  старыя  свірны  са  склепамі, каморка  для  захоўвання  агародных  прыладаў. За  гэтымі  гаспадарчымі  будынкамі  размяшчаўся “агарод  влоскі”, агароджаны  парканам. У  садзе  мясцілася  лядоўня.
Жылы  сядзібны  дом  быў  драўляны, двухпавярховы, пакрыты  гонтай. Пры  ўваходзе размяшчаўся  ганак  з  чатырма  лаўкамі,а  далей – сені,адкуль  па  сходах  можна  было  падняцца  на  другі  паверх. Асноўную  плошчу  на  першым  паверсе  займаў  пакой  на  чатыры  акны. Падлога  ўім  была  з  тарціц, а  сцены «вымаляваны  на  паперы  рознымі  фарбамі». Тут  стаяла  печ  з  зялёнай  кафлі  на  падмураванню  і  буфет  ля  дзвярэй. Па суседству  змяшчаўся  летні  пакой  на  два  акны  з  комінам, сцены  яго  таксама  ўпрыгожвалі шпалеры. За  гэтым  пакоем  існавала  невялікае  памяшканне,з  якога  вялідзверына  галерэю. На  другім  паверсе  знаходзіліся  маленькі  кабінет, спальны  покай, комін, печ і  яшчэ    адно памяшканне.
За  сядзібным  домам  размяшчаліся  другі  «вялікі» сад  з  сажалкай  і  разнастайныя  гаспадарчыя  будынкі: мураваная  кухня  з  афіцыйнай, псярня, сушарня, бровар, лазня, кузня і іншыя,. Непадалёку  ад  дома, на  пагорку, стаяла  новая  драўляная капліца  под  гонтай, з купаламіі  двумя  крыжамі,а  побач  з  ёй – званіца  на  трох  слупах  з  двумя  званамі.
На  беразе  ракі, каля  абсаджанай  вербамі  грэблі, круціў  свае  два  колы  новы  млын  пад  гонтай. Тут жа  стаяла  старая  са  свіранкам  і  саламянай  страхой  хата  млынара  і  яшчэ    адна  хата  з  сенямі.
Маёнтак  у  Туганавічах  меў  даволі  развітую  гаспадарчую  структуру. Пра  гэта  сведчаць, найперш, разнастайнасць  і  шматлікасць  гаспадарчых  пабудоў. У  двары  знаходзіліся  практычна  ўсе  неабходныя для  апрацоўкіі  захоўвання  сельскагаспадарчых  прадуктаў  памяшканні. Побач  са  старымі  будынкамі, у  дакументах  называецца  і  дастатковая  колькасць новых, што  служыць  доказам сталага  развіцця  эканомікі  маёнтка. 
У  1795 г. Пасля  трэцяга  падзелу  Рэчы Паспалітай  Туганавічы апынуліся  ў  межах  іншай  дзяржавы – Расійскай  імперыі. Але  ў  Туганавічах, як  і ў іншых  дварах  наваградскай зямлі, яшчэ  жылі  людзі, для  якіх  найдаражэйшай  каштоўнасцю з'яўлялася  воля.
У  пачатку XIX ст. гаспадаром  Туганавіцкага  двара  заставаўся  Антон  Верашчака. Побач  з ім  жылі  яго  другая  жонка  Францішка з Анцутаў і іх малыя  дзеці – сыны Міхал, Юзаф  і  дачка  Марыя, якую  хрысцілі  якраз  у  першы  дзень  новага  стагоддзя. Дом  Верашчакаў, па  трапнаму  выразу іх  сваяка, суветна  вядомага  вучонага  Ігната Дамейкі, быў «..адчынены  для  ўсяго  павета». У  1806 г. Антон  Верашчака  памёр  і ўладальнікамі Туганавіч сталі  яго сыны  Міхалі  Юзаф.
Пры  Верашчаках  у  Туганавічах  была  заснавана  новая  царква – Узвіжання  Крыжа  з  прытулкам  для  бедных, на  мясцовых  могілках  існавала  каталіцкая  капліца.
У  канцы 10-ых пачатку  20-ых гг. XIX Туганавічы  на  час  летніх вакацыяў  сталі  месцам  сустрэч  шматлікіх сяброў  маладых  Верашчакаў. Міхал, па  ўспамінах  сучаснікаў, быў  высокі, атлетычнага  складу  чалавекам, і  пры  гэтым, вельмі  сціплым  у  паводзінах. Любіў  хадзіць  пешшу. Часта  наведваўся  да  сялян  ў  хаты  і  цікавіўся  іх  жыццём, сямейнымі  справамі. Юзаф жа, наадварот, з  задаволеннем  займаўся  гаспадаркай  і  актыўна ўдзельнічаў у  павятовых  сейміках і  іншых  сходах. У  жніўні 1820 г. у  Туганавічы  ўпершыню  прыехаў пачынаючы  паэт  Адам  Міцкевіч.

Род Верашчакаў: О нас

Сайт створаны па матэрыялах даследчай работы вучанiцы 9 “В” класа
Норкi Марыi
© 2019 "Гімназія №25, Мінск"

bottom of page