top of page

ПА СЦЕЖКАХ АДАМА МIЦКЕВIЧА

Галоўна: Приветствие
Рисунок1.jpg

ПАКІНУТАЯ СЯДЗІБА…

Наша  беларуская  зямля  багатая  на  старыя, даўно  пакінутыя  людзьмі  селішчы.

Пабываўшы  ў  такіх  мясцінах, задумваешся  аб  сваіх  далёкіх  продках, аб  мінулым  сваёй  зямлі, і  нарэшце, аб  сваім  месцы  на  ёй.

Колькі  такіх  пакінутых  сядзібаў  раскідана  па  розных  кутках  Беларусі? Жыццё  даўно  пакінула  гэтыя  мясціны, але  яны  засталіся існаваць  у  пісьмовых  крыніцах, назвах  урочышчаў, народных  паданнях. Вядомы  пісьменнік  і  фатограф  Ян  Булгак  пісаў: “Кожны  двор  быў  сваеасаблівым  светам, цэлым  каралеўствам, але  ягоны кароль  быў  адначасова  і  яго  першым  працаўніком, апранутым  ва ўбранне  заможнай  сціпласці… Землянін  сядзеў  на  сваёй  зямлі  не  таму, што  так  рабілі  дзесяткі  яго  прадзедаў, а  таму, што  ён  не  ўмеў і не  хацеў жыць  інакш.”

Сёння я  хачу  звярнуцца  да  аднаго  з  такіх  куточкаў  беларускай  зямлі, сядзібы  Туганавічы.

Туганавічы… Месца  вялікага  кахання  Адама  Міцкевіча  і  Марылі  Верашчака. Менавіта  тут  паэт  перажыў  самыя  шчаслівыя хвіліны свайго жыцця  і  тут  жа  развітаўся  са  сваім  шчасцем.  

Там, дзе  страчаліся  шчаснай  парою,

Дзе  расставаліся  сумнай  хвілінай,

Буду  заўжды  неразлучным  з  табою,

Бо  ўсюды  частку  душы  я  пакінуў...

                                                                                        А.Міцкевіч

Сёння  ад  колішняй  сядзібы  захаваліся  толькі  векавыя дрэвы  парка  з  ліпавай “альтанкай”  Марылі, пакрытыя  дрыгвой  ставы, ды  ледзь  прыкметныя  падмуркі   асобных  будынкаў.

Галоўна: О нас

Народны гісторыка-краязнаўчы музей

"Невычэрпная крыніца гісторыі":

history.gymn.25.minsk.edu.by

Або сайт гiмназii:

http://gymn25.minsk.edu.by


Галоўна: Контакты

Сайт створаны па матэрыялах даследчай работы вучанiцы 9 “В” класа
Норкi Марыi
© 2019 "Гімназія №25, Мінск"

bottom of page